14-22 сакавіка 2015 года Беларусь далучаецца да агульнаеўрапейскага Тыдню супраць расізму

Еўрапейская сетка супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і падтрымкі імігрантаў і бежанцаў UNITED арганізуе і каардынуе агульнаеўрапейскі Тыдзень супраць расізму. Больш за 100 000 чалавек далучаецца да кампаніі актыўнымі дзеяннямі для прасоўвання талерантнасці, захоўвання роўнасці правоў і шанавання разнастайнасці ў Еўропе. 21 cакавіка абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы з расізмам. Беларусь далучаецца да міжнародных акцый другі год запар. 

Лічыцца, што беларусы добразычлівыя і талерантныя. Але ці так гэта? З кожным годам павялічваецца колькасць замежных грамадзян, што прыязджаюць у Беларусь. Студэнты, працоўныя мігранты, бежанцы з розных  куткоў планеты – асноўныя групы, да якіх мясцовыя жыхары ставяцца падазрона. Непрыязнае стаўленне, ксенафобія, мігрантафобія перадаюцца з пакалення у пакаленне і як следства праяўляецца ў розных формах расізму, у тым ліку і бытавым.

Падчас Тыдню супраць расізму плануецца:
— 17 сакавіка ў 18.00 - лекцыя “Праявы расізма і формы этнічнай дыскрымінацыі ў Беларусі” (лектар Наталля Кутузава, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, старшыня МГА "Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці”). 
— 21 сакавіка ў 19.00 - кінапрагляд з дыскусіяй.

Усе ахвочыя могуць далучыцца да мерапрыемстваў як слухачы, ці прыняць больш актыўны ўдзел. Пытанні можна задаваць праз пошту: belmpd@gmail.com.

Будзем удзячны за удзел у мерапрыемствах!